Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Ліп 2015

Макей: У Беларусі ніколі не было і не будзе нейкіх нацыяналістычных памкненняў

1 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Беларусі ніколі не было і не будзе ў навейшай гісторыі нейкіх нацыяналістычных памкненняў. Аб гэтым сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што наконт гэтага шмат разоў выказваўся і кіраўнік дзяржавы. "Мы за тое, каб беларусы захавалі свой менталітэт, каб беларусы захаваліся як нацыя, каб Беларусь захавалася як дзяржава", - сказаў міністр. Ён звярнуў увагу, што Беларусь - шматнацыянальная дзяржава, дзе пражываюць прадстаўнікі больш як ста нацыянальнасцей. "Мы не хочам, каб нейкая нацыя дамінавала над прадстаўнікамі астатніх нацый, народнасцей, якія пражываюць у Беларусі. Такога не было ніколі і не будзе. Гэта не палітыка беларускага кіраўніцтва, не палітыка Прэзідэнта Беларусі. Таму тут нацыяналізму не будзе ніколі", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Нацыяналізм спее толькі ў свядомасці неразумных людзей, якія спрабуюць за мяжой або дзе-небудзь яшчэ, магчыма, дасягнуць нейкіх сваіх палітычных мэт, дадаў міністр. У Беларусі арыентаваны і зацікаўлены на тое, каб захоўваць міжнацыянальны і канфесійны мір, згоду і спакой. "Мы не хочам, каб у Беларусі адбываліся падзеі, якія адбываюцца ў некаторых іншых краінах. За прыкладамі хадзіць далёка не трэба. Таму няхай супакояцца ўсе, хто нешта выдумлівае аб росце нацыяналізму ў Беларусі", - адзначыў Уладзімір Макей.

У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы - беларуская і руская, што гаворыць само за сябе. Грамадзяне краіны могуць спакойна карыстацца і той, і другой мовай. "Дзяржава выступае за тое, каб прадстаўнікі кожнай нацыі, якія пражываюць у Беларусі, развівалі сваю культуру, захоўвалі сваю мову, традыцыі, звычаі, таму што гэта ўзбагачае беларускі народ", - рэзюмаваў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі