У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Кст 2019

Макей: супрацоўніцтва ЕАЭС і ЕС дасць магчымасць пазбегнуць новых раздзяляльных ліній у Еўропе

Макей: супрацоўніцтва ЕАЭС і ЕС дасць магчымасць пазбегнуць новых раздзяляльных ліній у Еўропе

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрапейскага саюза дасць магчымасць пазбегнуць новых раздзяляльных ліній у Еўропе. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на форуме "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Спалучэнне Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрасаюза дасць магчымасць пазбегнуць згубнай канкурэнцыі інтэграцый, з'яўлення новых раздзяляльных ліній у Еўропе, будзе садзейнічаць урэгуляванню зацяжных лакальных канфліктаў, - сказаў Уладзімір Макей. - Беларусь як удзельніца Еўразійскага эканамічнага саюза заклікае Еўрапейскі саюз пачаць дыялог з ЕАЭС па шэрагу ключавых напрамкаў узаемнага інтарэсу, а яны ёсць. Ужо даўно пара вывесці ўзровень гэтага дыялогу за рамкі тэхнічных кантактаў паміж Еўракамісіяй і Еўразійскай эканамічнай камісіяй".

Міністр таксама адзначыў "моцны і не да канца ацэнены патэнцыял" беларускай ініцыятывы партнёрства інтэграцыйных праектаў - ЕАЭС з ЕС, ШАС, АСЕАН, з Эканамічным поясам Шаўковага шляху, з інтэграцыйнымі аб'яднаннямі на Лацінаамерыканскім і Афрыканскім кантынентах.

"Яе сутнасць зусім не зводзіцца да эканамічных выгад ад стварэння агульнай эканамічнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока і далей ад Шанхая да Джакарты. Хоць гэтыя выгады самі па сабе выглядаюць шматабяцальнымі. Не менш, а, можа, больш важна прадэманстраваць, што дзве інтэграцыі не з'яўляюцца заклятымі саперніцамі, што паўнацэннае супрацоўніцтва паміж імі магчыма, што, далучыўшыся да адной з іх, не становішся аўтаматычна ворагам другой", - звярнуў увагу дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс