У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Кст 2016

Макей: Стварэнне гарманічнай супольнасці эканомік без бар'ераў ад Лісабона да Уладзівастока - прыярытэт Беларусі

Макей: Стварэнне гарманічнай супольнасці эканомік без бар'ераў ад Лісабона да Уладзівастока - прыярытэт Беларусі

26 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Стварэнне гарманічнай супольнасці эканомік, без бар'ераў і раздзяляльных ліній на прасторы ад Лісабона да Уладзівастока - адзін са знешнепалітычных прыярытэтаў Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі "Закладаючы асновы ў рэгіёне ЕЭК ААН для эканамічнай інтэграцыі і ўстойлівага развіцця да 2030 года" перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што сёння ў Мінску для абмеркавання практычнага ўзаемадзеяння краін і інтэграцыйных аб'яднанняў па шырокім спектры супрацоўніцтва ў рэгіёне Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН сабраліся прадстаўнікі практычна ўсіх 56 краін - членаў камісіі, міжнародных арганізацый, бізнесу і экспертнай супольнасці, палітыкі і вучоныя.

"Год таму мы былі сведкамі прыняцця сусветнымі лідарамі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, - нагадаў міністр. - Усе ўдзельнікі гістарычнага саміту ААН у верасні 2015 года заявілі аб сваёй прыхільнасці да дасягнення Мэт устойлівага развіцця, якія ўвасабляюць сабой маштабную і ўзаемазвязаную праграму ў інтарэсах працвітання, міру і партнёрства. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на саміце ААН, прапанаваў увасобіць ідэю "інтэграцыі інтэграцый" у якасці ключавога прынцыпу супрацоўніцтва, арыентаванага на ўсебаковае ўзаемадзеянне эканомік розных краін, каардынаванае процідзеянне глабальным пагрозам і выклікам, сумесны пошук аптымальных шляхоў аб'яднальнага росту і ўстойлівага развіцця".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс