У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Сак 2016

Макей: Шчырыя міратворчыя намаганні Беларусі садзейнічалі пераацэнцы яе ролі ў свеце

10 сакавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Шчырыя міратворчыя намаганні Беларусі садзейнічалі пераацэнцы яе ролі ў свеце. Аб гэтым сёння сказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на пасяджэнні калегіі МЗС па выніках работы органаў дыпламатычнай службы за 2015 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што "нашы шчырыя міратворчыя намаганні садзейнічалі пераацэнцы вагі і ролі Беларусі ў свеце, яе ўкладу ў забеспячэнне рэгіянальнай бяспекі". Ён нагадаў, што Мінск стаў галоўнай перагаворнай пляцоўкай для ўрэгулявання ўкраінскага крызісу.

Міністр адзначыў, што 2015 год у знешняй палітыцы быў для Беларусі плённым. Так, Беларусь старшынствавала ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Галоўным вынікам сталі зрухі па ўзгодненай прамысловай палітыцы, лібералізацыі рынку транспартных паслуг, стварэнні агульнага рынку лякарстваў. Аднак, як падкрэсліў Уладзімір Макей, каб усё гэта пачало працаваць так, як плануецца, неабходна прыкласці яшчэ нямала намаганняў.

Уладзімір Макей дадаў, што ў мінулым годзе ўдалося пераадолець пэўныя шаблоны і стэрэатыпы з боку заходніх партнёраў у плане супрацоўніцтва з Беларуссю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску