У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Врс 2016

Макей разлічвае на пашырэнне і ўмацаванне адносін з Люксембургам

Макей разлічвае на пашырэнне і ўмацаванне адносін з Люксембургам

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей разлічвае на пашырэнне і ўмацаванне адносін з Люксембургам. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Люксембурга Жанам Асельборнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей адзначыў, што гэта першы візіт кіраўніка знешнепалітычнага ведамства еўрапейскай дзяржавы ў Беларусь пасля выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. "Мы разлічваем, што ваш візіт пасадзейнічае ўмацаванню нашых адносін у розных сферах", - сказаў міністр.

Кіраўнік МЗС Беларусі прапанаваў абмеркаваць развіццё двухбаковага ўзаемадзеяння, адносіны Беларусі і ЕС, а таксама сітуацыю ў рэгіёне.

У сваю чаргу Жан Асельборн адзначыў, што Беларусь і ЕС рухаюцца ў правільным напрамку, хоць сітуацыя і не ідэальная.

Кіраўнік МЗС Люксембурга запрасіў Уладзіміра Макея зрабіць візіт у яго краіну ў зручны для беларускага дыпламата час.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс