У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Ліс 2017

Макей: Прыярытэты беларускага старшынства ў АДКБ у цэлым рэалізаваны

Макей: Прыярытэты беларускага старшынства ў АДКБ у цэлым рэалізаваны

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыярытэты беларускага старшынства ў АДКБ у цэлым рэалізаваны. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Папярэднія вынікі старшынства Беларусі падвялі на сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ. "Усе сышліся на думцы, што ў цэлым прыярытэты, якія абазначаліся беларускім старшынствам, дасягнуты", - адзначыў Уладзімір Макей.

Ён нагадаў, што Беларусь выступала, у прыватнасці, за больш шырокае прадстаўленне інтарэсаў АДКБ на міжнароднай арэне. У гэтым кантэксце праведзены шэраг сустрэч і кантактаў, сумесных мерапрыемстваў у ААН, АБСЕ. Паводле слоў міністра, дзейнасць у гэтым напрамку будзе прадоўжана і ў перыяд казахстанскага старшынства ў 2018 годзе.

На ўмацаванне ўплыву і аўтарытэту АДКБ нацэлена стварэнне інстытута партнёрства, якое таксама было ў ліку прыярытэтаў беларускага старшынства. Уладзімір Макей растлумачыў, што дзякуючы гэтаму краіны АДКБ змогуць больш актыўна працаваць з іншымі дзяржавамі, з рэгіянальнымі арганізацыямі. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства праінфармаваў, што праект адпаведнага дакумента гатовы. "Яго разгляд знаходзіцца на фінальнай стадыі, патрабуюцца толькі некаторыя працэдуры ўнутранага ўзгаднення ў асобных краінах АДКБ. Перакананы, што ў наступным годзе мы яго завершым", - расказаў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс