Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Врс 2018

Макей: Прэзідэнт хоча бачыць на пасадзе пасла ў Расіі дынамічнага чалавека

Макей: Прэзідэнт хоча бачыць на пасадзе пасла ў Расіі дынамічнага чалавека

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі хоча бачыць на пасадзе пасла ў Расіі дынамічнага чалавека. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" расказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе БЕЛТА.

"Прэзідэнт хоча бачыць на гэтай пасадзе дынамічнага чалавека, які не толькі прадоўжыў бы тую работу, якую праводзіў папярэдні пасол, але і надаў бы новы імпульс рабоце з канкрэтнымі рэгіёнамі, з федэральнымі ўладамі Расіі ў цэлым. І каб актыўна ўзаемадзейнічаў з Еўразійскай эканамічнай камісіяй, якая таксама адыгрывае важную ролю ў сістэме нашых міждзяржаўных адносін", - заявіў міністр.

Паводле яго слоў, цяпер вядзецца пошук адпаведных кандыдатур, некалькі было прадстаўлена Прэзідэнту. "Сказана, што некаторыя кандыдатуры прымальныя, але давайце яшчэ паглядзіце, больш уважліва... Пастаўлена задача далажыць у бліжэйшы час, каб Прэзідэнтам было прынята канчатковае рашэнне", - адзначыў Уладзімір Макей.

Ён таксама закрануў тэму маючых адбыцца ў бліжэйшы час беларуска-расійскіх перагавораў на вышэйшым узроўні з удзелам урадаў дзвюх краін. "Прэзідэнт паставіў задачу падрыхтаваць сапраўды грунтоўную, змястоўную размову з расійскім бокам. Я ўпэўнены, што гэта будзе, можа, вострая, але вельмі канструктыўная размова, якая дазволіць нам вырашыць праблемныя пытанні, што застаюцца ў нашым сённяшнім парадку дня", - заявіў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс