VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Врс 2016

Макей: Пляцоўка СНД патрэбна не толькі для сустрэч і абдымкаў, але і для ўсебаковага развіцця дзяржаў

Макей: Пляцоўка СНД патрэбна не толькі для сустрэч і абдымкаў, але і для ўсебаковага развіцця дзяржаў

16 верасня, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Пляцоўка СНД патрэбна не толькі для сустрэч і абдымкаў, але і для ўсебаковага развіцця дзяржаў. Аб гэтым сёння заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што, паводле некаторых меркаванняў, СНД зжыла сябе і не прыносіць ніякай карысці для дзяржаў, што ўваходзяць у Садружнасць. "На самай справе гэта абсалютна не так, - заявіў Уладзімір Макей. - Гэта арганізацыя - і такога пункту гледжання прытрымліваюцца ўсе ўдзельнікі сённяшняга пасяджэння - запатрабавана і патрэбна. Патрэбна не толькі для сустрэч і абдымкаў, але і як пляцоўка для выпрацоўкі адэкватных адказаў на тыя выклікі і пагрозы, якія з'яўляюцца, і выпрацоўкі канкрэтных рашэнняў, якія будуць садзейнічаць эканамічнаму, гуманітарнаму, палітычнаму развіццю дзяржаў - удзельніц СНД".

Макей: Пляцоўка СНД патрэбна не толькі для сустрэч і абдымкаў, але і для ўсебаковага развіцця дзяржаўУладзімір Макей адзначыў, што любая арганізацыя патрабуе адаптацыі да тых змяненняў, якія пастаянна адбываюцца ў свеце. Аднак, паводле яго слоў, гучалі прапановы кардынальна рэфармаваць арганізацыю, фактычна ператварыўшы яе ў нейкі дыскусійны клуб. "Для нас гэта было абсалютна непрымальна. Мы лічылі, што гэта арганізацыя павінна захавацца як суб'ект міжнароднага права. Больш таго, у гэтай арганізацыі мы дасягнулі шмат поспехаў у тым, што датычыцца галіновага, міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Гэтыя рэчы нельга страціць, таму што яны прыносяць канкрэтную карысць", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.Макей: Пляцоўка СНД патрэбна не толькі для сустрэч і абдымкаў, але і для ўсебаковага развіцця дзяржаў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход