У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
II Еўрапейскія гульні ў Мінску
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Лют 2019

Макей: павышэнне ролі Беларусі ў свеце - галоўная палітычная задача МЗС

Макей: павышэнне ролі Беларусі ў свеце - галоўная палітычная задача МЗС
Фота МЗС

20 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Далейшае павышэнне ролі Беларусі ў рэгіянальнай і сусветнай палітыцы застаецца галоўнай палітычнай задачай Міністэрства замежных спраў. Аб гэтым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей заявіў сёння на пашыраным пасяджэнні калегіі МЗС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей адзначыў, што для Беларусі 2018 год быў адначасова напружаным і выніковым. Паводле яго слоў, у няпростых знешніх умовах краіна вытрымала курс на забеспячэнне суверэнітэту, правядзенне незалежнай збалансаванай і шматвектарнай палітыкі, развіццё інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы, дыверсіфікацыю знешняга гандлю, умацаванне бяспекі ў рэгіянальным і глабальным маштабах.

"Далейшае павышэнне ролі Беларусі ў рэгіянальнай і сусветнай палітыцы застаецца нашай галоўнай палітычнай задачай на перспектыву", - падкрэсліў міністр.

Ён звярнуў увагу, што па меры таго, як у свеце абвастраецца сітуацыя ў сферы бяспекі, у партнёраў Беларусі, у тым ліку заходніх, мацнее адчуванне своечасовасці і мэтазгоднасці беларускай ініцыятывы аб арганізацыі новага шырокага дыялогу, аналагічнага Хельсінкскаму працэсу. "У 2019 годзе нам неабходна нарошчваць крытычную масу прыхільнікаў гэтай ідэі, настойліва лабіраваць палітычныя эліты, грамадскія структуры, экспертныя супольнасці", - сказаў Уладзімір Макей.

На пасяджэнні калегіі Міністэрства замежных спраў падводзяцца вынікі работы за мінулы год і вызначаюцца задачы на перспектыву з акцэнтам на знешнеэканамічны складнік. У ім прымаюць удзел кіраўніцтва ведамства, паслы Беларусі, прадстаўнікі ўрада і розных міністэрстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс