У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Май 2017

Макей: Партнёрства і супрацоўніцтва павінны быць у аснове міжнароднай палітыкі дзяржаў

Макей: Партнёрства і супрацоўніцтва павінны быць у аснове міжнароднай палітыкі дзяржаў

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Партнёрства і супрацоўніцтва павінны быць у аснове міжнароднай палітыкі дзяржаў. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у час наведвання гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей адзначыў, што абавязкова трэба помніць пра той уклад, які ўнесла Беларусь у разгром фашызму, пра страты, якія панесла краіна. "Для нас, для ўсяго беларускага народа, 9 мая - Дзень Перамогі - гэта свяшчэнны дзень. Мы страцілі адну трэць свайго народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтыя дні, 8 і 9 мая, Генеральнай асамблеяй ААН названы Днямі памяці і прымірэння", - сказаў міністр. Ён адзначыў, што краіны, якія ў гады вайны былі на розных баках барыкад, сёння не павінны ўспрымаць адзін аднаго як ворагі. Трэба будаваць палітыку на аснове дружалюбных, партнёрскіх адносін. Гэта прынясе вялікую аддачу.

Паводле слоў дыпламата, напярэдадні Дня Перамогі трэба яшчэ больш задумацца над сучаснымі выклікамі і пагрозамі, над тым, што пагражае чалавецтву. Гэта і тэрарызм, і войны ў розных рэгіёнах планеты. Беларусь у мінулым шмат зрабіла для ўсяго свету, усяго чалавецтва і прадоўжыць гэта рабіць, упэўнены Уладзімір Макей. "Мы не з'яўляемся крыніцай нейкай небяспекі, канфліктагеннасці. Мы донары бяспекі ў Еўропе. Мы абараняем нашу сумесную граніцу з Еўрасаюзам ад наплыву нелегальных мігрантаў, трансгранічнай злачыннасці, гандлю людзьмі і інш.", - адзначыў ён.

Наведаць 8 мая комплекс "Лінія Сталіна" былі запрошаны паслы з жонкамі і дзецьмі. Дыпламаты маглі дакрануцца да гістарычнага ваеннага мінулага Беларусі, яе страшнай старонкі. Была падрыхтавана рэканструкцыя "Бітвы за Берлін". Прадэманстраваныя падзеі павінны служыць для кожнага напамінам аб тым, што гэта не павінна больш паўтарыцца, адзначыў Уладзімір Макей.

Дзень Перамогі традыцыйна шырока адзначаецца беларускімі дыпламатамі. Даніну памяці і павагі подзвігу пераможцаў аддаюць супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў і замежных устаноў Беларусі. Шэраг дыпламатычных прадстаўніцтваў прынялі ўжо ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 72-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, што прайшлі ў Аўстрыі, В'етнаме, Ізраілі, Кітаі, Казахстане, Расіі, ЗША, Чэхіі. У гэтых краінах адбылося ўскладанне вянкоў да помнікаў, мемарыялаў і манументаў Перамогі, прайшлі мітынгі і памятныя цырымоніі, а таксама прымеркаваныя да памятнай даты канцэрты, выставы і мерапрыемствы для беларускай дыяспары, завершаны работы па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў савецкіх воінаў на Брудноўскіх могілках Варшавы (Польшча).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс