У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Жнв 2016

Макей: Паміж Беларуссю і Украінай няма ніякіх нявырашаных праблем

Макей: Паміж Беларуссю і Украінай няма ніякіх нявырашаных праблем

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паміж Беларуссю і Украінай не існуе ніякіх нявырашаных праблем. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы сёння на цырымоніі адкрыцця жылога комплексу пасольства Беларусі ва Украіне, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.

"Нас звязваюць узаемныя эканамічныя інтарэсы. Паміж нашымі краінамі, я павінен гэта канстатаваць, не існуе ніякіх нявырашаных праблем. Нам заўсёды ўдавалася знайсці ўзаемапрымальнае рашэнне тых нейкіх цяжкіх пытанняў, якія часам узнікалі. Таму сёння мы можам смела гаварыць аб сталым партнёрстве, якое існуе ў адносінах паміж нашымі брацкімі дзяржавамі. Не ўтаю, у гэтым немалая заслуга нашых дыпмісій і ў Кіеве, і ў Мінску", - заявіў міністр.

Гаворачы аб адкрыцці жылога комплексу, Уладзімір Макей назваў гэта важнай падзеяй, якая стане значнай датай у летапісе беларуска-ўкраінскіх адносін. "Гэта сведчанне высокага ўзроўню і доўгатэрміновага характару добрасуседскіх двухбаковых адносін. Іншага шляху іх развіцця быць не можа. Сімвалічна, што сённяшняе мерапрыемства праходзіць менавіта ў тыя дні, калі Украіна адзначае дваццаць пятую гадавіну сваёй незалежнасці, і ў год, калі споўніцца дваццаць пяць гадоў з часу ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі", - адзначыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Гэтыя дваццаць пяць гадоў былі няпростымі. Але самае галоўнае, што, напэўна, усе мы ўсвядомілі, нашы краіны, што іншага шляху, акрамя як развіццё незалежнай, самастойнай дзяржавы, быць для нас не можа. Мы ўсвядомілі гэта ў поўнай меры", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Пры гэтым ён адзначыў, што Беларусь і Украіну аб'ядноўваюць вялікая шматвяковая гісторыя і чалавечыя кантакты. "Мы заўсёды, як добрыя суседзі, дапамагалі адзін аднаму. І сёння Мінск аказвае ўсялякае садзейнічанне мірнаму ўрэгуляванню сітуацыі на ўсходзе Украіны", - сказаў міністр.

Уладзімір Макей таксама падкрэсліў вялікі ўклад, які ўнёс у развіццё беларуска-ўкраінскіх адносін на працягу апошніх пятнаццаці гадоў кіраўнік дыпмісіі Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка. "Апошнія гады, калі ён кіраваў нашым пасольствам тут, можна назваць, без усялякага сумнення і перабольшання, "эпохай Вялічкі" ў летапісе беларуска-ўкраінскіх адносін, - адзначыў міністр. - Я спецыяльна прасіў яго застацца на гэты час, таму што не быў упэўнены да канца, што прыйдзе іншы чалавек на яго месца і дабудуе гэты аб'ект".

Асобна Уладзімір Макей падзякаваў кіраўніцтву кіеўскай адміністрацыі за дапамогу, дзякуючы якой удалося аператыўна пабудаваць гэты аб'ект. "Калі арандавалі б жыллё тут - у Кіеве - гэта азначала б, што мы выпадковыя партнёры, выпадковыя спадарожнікі. Але тое, што мы стварылі тут цудоўнае пасольства, жылы комплекс, які будзе служыць нам многія дзесяцігоддзі, сведчыць аб тым, што мы прыйшлі сюды сур'ёзна і надоўга", - заявіў міністр.

"Мы прыйшлі ў нашу брацкую Украіну для таго, каб развіваць наша супрацоўніцтва, нашы адносіны ва ўсіх сферах і галінах. І прыйшлі мы, паверце, не з кулаком за пазухай, а з працягнутай рукой - рукой дружбы, міру, згоды і дабра", - дадаў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс