У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Чэр 2017

Макей: Паміж Беларуссю і Расіяй за час дыпадносін сфарміраваліся сапраўды саюзніцкія адносіны

Макей: Паміж Беларуссю і Расіяй за час дыпадносін сфарміраваліся сапраўды саюзніцкія адносіны

5 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. За 25 гадоў дыпадносін паміж Беларуссю і Расіяй сфарміраваліся сапраўды саюзніцкія адносіны. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння ў Маскве, падводзячы вынікі сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бадай што, няма ніводнай сферы, у якой Беларусь і Расія не мелі б цесных і трывалых кантактаў, палітыка гэта, эканоміка, інвестыцыі, забеспячэнне бяспекі, навука, адукацыя, або культура, - пералічыў Уладзімір Макей. - Асаблівай увагі заслугоўвае існуючая сістэма сувязі паміж нашымі краінамі на рэгіянальным узроўні, якую без перабольшання можна назваць беспрэцэдэнтнай па сваім ахопе і глыбіні".

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што каардынацыя намаганняў Беларусі і Расіі ў двухбаковым фармаце і ў рамках міжнародных форумаў мае сістэмны і даверны характар. "Безумоўна, праблемныя пытанні ў нашых адносінах перыядычна ўзнікаюць, - сказаў Уладзімір Макей. - Аднак вопыт нашага ўзаемадзеяння сведчыць, што супярэчнасцей, якія нельга вырашыць з дапамогай разумных кампрамісаў, не існуе. Гэта наглядна пацвярджаюць апошнія кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях".

Кіраўнік МЗС паведаміў, што на сумесным пасяджэнні калегій былі прадметна разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, адбыўся абмен думкамі аб ходзе выканання праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2016-2017 гады, а таксама аб падыходах па фарміраванні аналагічнай праграмы на чарговы двухгадовы перыяд.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, на пасяджэнні бакі адназначна выказаліся за прадаўжэнне і ўмацаванне культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі па ўсіх напрамках, у тым ліку ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў, прымеркаваных да сумесных памятных дат і значных падзей у гісторыі дзвюх краін. "У нас ёсць усё для актыўнай і рэзультатыўнай работы ў гэтай сферы, - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства. - Перш за ўсё - узгодненыя падыходы да недапушчэння скажэння гісторыі, у прыватнасці, процідзеяння спробам рэвізіі гісторыі і вынікаў Другой сусветнай вайны".

Акрамя работы ў фармаце калегій на сустрэчы сам-насам Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння: супрацоўніцтва ў розных міжнародных арганізацыях, у тым ліку ЕАЭС, пытанні міжнароднай бяспекі як у рэгіянальным, так і ў глабальным кантэксце. Былі закрануты тэмы канфліктаў ва Украіне і на Блізкім Усходзе.

"Мы таксама абмеркавалі мерапрыемствы ў сувязі з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі, якія, я ўпэўнены, надаюць дадатковы імпульс далейшаму ўмацаванню нашых стратэгічных саюзных адносін", - адзначыў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі