У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Врс 2015

Макей падтрымаў ініцыятывы беларускай дыяспары ў Расіі па ўмацаванні навуковых і культурных сувязей

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У МЗС Беларусі падтрымалі шэраг ініцыятыў беларускай дыяспары ў Расіі па ўмацаванні навуковых і культурных сувязей з суайчыннікамі. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з кіраўніком Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Сяргеем Кандыбовічам і яго намеснікам Валерыем Казаковым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей падтрымаў шэраг ініцыятыў арганізацыі, накіраваных на ўмацаванне навуковых і культурных сувязей з Беларуссю суайчыннікаў, якія пражываюць у Расіі. Акрамя таго, у час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні дзейнасці арганізацый беларускай дыяспары ў Расіі, а таксама запланаваныя да рэалізацыі сумесныя праекты, праінфармавалі ў прэс-службе.

Кіраўнікі Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі падкрэслілі важнасць стварэння кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі, першае пасяджэнне якога адбылося ў ліпені бягучага года, адзначылі ў прэс-службе МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс