У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Кст 2016

Макей: Невялікія краіны змогуць справіцца з глабальнымі выклікамі толькі пры ўдзеле ў інтэграцыйных працэсах

Макей: Невялікія краіны змогуць справіцца з глабальнымі выклікамі толькі пры ўдзеле ў інтэграцыйных працэсах

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невялікія краіны змогуць справіцца з глабальнымі выклікамі толькі пры ўдзеле ў інтэграцыйных працэсах. Аб гэтым заявіў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, падводзячы вынікі міжнароднай канферэнцыі "Закладаючы асновы ў рэгіёне ЕЭК ААН для эканамічнай інтэграцыі і ўстойлівага развіцця да 2030 года", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь - невялікая дзяржава, сярэдняя па памерах, але такіх краін большасць у свеце. І гэтыя дзяржавы, асабліва ў перыяды фінансава-эканамічных крызісаў, не змогуць паасобку справіцца з тымі праблемамі, якія абрушацца на іх. Таму мы бачым выхад з гэтай сітуацыі толькі ва ўдзеле ў інтэграцыйных працэсах", - сказаў Уладзімір Макей.

Разам з тым, адзначыў міністр, палітыка ўплывае на эканамічныя працэсы. "Беларусь знаходзіцца на лініі падзелу паміж усходнімі інтэграцыйнымі працэсамі і заходнімі. І мы адчуваем гэту лінію падзелу настолькі моцна, як, можа, ніхто іншы. Мы церпім ад таго, што цяпер ёсць узаемныя санкцыі паміж Расіяй і Еўрапейскім саюзам. Наша эканоміка адкрыта, экспартна арыентавана, і мы адчуваем на сабе гэту сітуацыю, - заўважыў міністр. - Вялікія дзяржавы рана ці позна дамовяцца паміж сабой, але малыя краіны пацерпяць ад такіх сітуацый намнога больш. Таму мы бачым толькі адзін выхад - у дыялогу, раўнапраўным, спакойным, узаемапаважлівым дыялогу".

Уладзімір Макей звярнуў увагу, што можна шмат спрачацца аб тым, якім павінен быць узровень гэтага дыялогу, аднак неабходна быць рэалістамі і пачынаць з малых крокаў, якія паступова будуць пашыраць пазітыўную прастору і інтэграцыйныя працэсы.

На яго думку, адным з такіх крокаў - укладам у гэты працэс - стала праведзеная ў Мінску канферэнцыя. "Я спадзяюся, што наша канферэнцыя сапраўды паслужыць важным крокам у рэалізацыі абсалютна правільнай ідэі "інтэграцыі інтэграцый", - рэзюмаваў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс