Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Кст 2014

Макей: Неабходна прыцягнуць дадатковую ўвагу сусветнай грамадскасці да падзей ВАВ

Макей: Неабходна прыцягнуць дадатковую ўвагу сусветнай грамадскасці да падзей ВАВ

9 кастрычніка, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Беларускі бок выступае за тое, каб прыцягнуць дадатковую ўвагу сусветнай грамадскасці да тых падзей, якія адбываліся 70 гадоў таму ў час Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым сёння заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адкрываючы пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічым неабходным прыцягнуць дадатковую ўвагу сусветнай грамадскасці да тых трагічных падзей і шматмільённых чалавечых ахвяр, да якіх прывяла гэта жахлівая вайна. Таксама трэба яшчэ раз нагадаць пра подзвіг савецкага народа, які дарагой цаной разам з антыгітлераўскай кааліцыяй адстаяў права на свабоду і незалежнасць", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён таксама падкрэсліў, што Беларусь, якая пацярпела ад гітлераўцаў у гады вайны, цалкам падтрымлівае ідэю звароту кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД у сувязі з 70-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Міністр адзначыў, што перамога ў 1945 годзе стала вялікім укладам у выратаванне і развіццё чалавечай цывілізацыі. Уладзімір Макей звярнуў увагу, што ў Беларусі не толькі захоўваюцца старыя помнікі, але і ўзводзяцца новыя. Адным з апошніх прыкладаў стаў абноўлены музей ВАВ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі