У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Врс 2014

Макей назваў падпісанне беларуска-ізраільскага пагаднення аб адмене віз гістарычнай вяхой у адносінах

Макей назваў падпісанне беларуска-ізраільскага пагаднення аб адмене віз гістарычнай вяхой у адносінах

19 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей назваў гістарычнай вяхой у адносінах паміж Беларуссю і Ізраілем падпісанне пагаднення аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. Аб гэтым ён заявіў 19 верасня на сустрэчы з міністрам абсорбцыі Ізраіля Софай Ландвер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Ізраілем склаўся высокі ўзровень узаемаразумення і даверу, сувязі паміж дзвюма краінамі паступальна развіваюцца. Закранаючы тэму маючага адбыцца сёння падпісання міжурадавага пагаднення аб адмене віз, Уладзімір Макей сказаў: "Мы яго разглядаем як вельмі важны крок на шляху двухбаковага супрацоўніцтва і эфект адчуем ужо ў бліжэйшы час". Ён адзначыў, што на сённяшняй сустрэчы трэба абмеркаваць і іншыя пытанні беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва па розных напрамках.

У сваю чаргу міністр абсорбцыі Ізраіля падкрэсліла, што для ізраільскага боку таксама мае вялікае значэнне падпісанне гэтага пагаднення. Яна акцэнтавала ўвагу на тым, што гэту тэму агучыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні беларускаму народу і парламенту ў 2013 годзе.

Макей назваў падпісанне беларуска-ізраільскага пагаднення аб адмене віз гістарычнай вяхой у адносінахСофа Ландвер высока ацаніла намаганні, якія былі прыкладзены з беларускага і ізраільскага боку для падрыхтоўкі гэтага міжурадавага пагаднення. Паводле яе слоў, у гэтым ёсць і вялікі ўклад паслоў Беларусі і Ізраіля.

Міністр абсорбцыі Ізраіля сказала, што пасля адмены віз ізраільцяне, выхадцы з Беларусі, змогуць свабодна прыязджаць у адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы, якім, на яе думку, з'яўляецца Мінск.

Яна таксама акцэнтавала ўвагу на тым факце, што беларуска-ізраільскія сувязі каранямі ідуць у гісторыю. У гады Другой сусветнай вайны і беларускі, і ізраільскі народы вельмі моцна пацярпелі. Карані многіх вялікіх людзей Ізраіля - у Беларусі. Паводле слоў ізраільскага міністра, беларуская зямля знамянальная тым, што дае свету вельмі многа таленавітых людзей.

Софа Ландвер расказала, што гістарычныя карані яе сям'і таксама ў Беларусі і заўтра яна збіраецца наведаць магілы сваіх родных.

"Мы - краіны-сябры, і падпісанне пагаднення аб адмене віз якасна зменіць нашы адносіны, яны выйдуць на новы віток развіцця", - рэзюмавала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску