Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Чэр 2015

Макей лічыць візіт генеральнага сакратара АБСЕ ў Беларусь своечасовым

Макей лічыць візіт генеральнага сакратара АБСЕ ў Беларусь своечасовым

15 чэрвеня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Гэты візіт генеральнага сакратара АБСЕ Ламберта Заньера ў Беларусь своечасовы, заявіў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з генеральным сакратаром АБСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр зрабіў акцэнт на тым, што візіт Ламберта Заньера праходзіць у той час, калі ў рэгіёне склалася няпростая сітуацыя. "Ваш візіт своечасовы", - сказаў ён. Уладзімір Макей адзначыў, што генеральны сакратар АБСЕ, знаходзячыся ў Беларусі, зможа асабіста скласці ўяўленне аб тым, што адбываецца ў краіне.

"Мы не збіраемся выкарыстоўваць візіт у палітычных мэтах, атрымліваць ад яго палітычныя дывідэнды", - таксама адзначыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей паведаміў, што на сённяшняй сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытанні, якія стаяць на парадку дня, а таксама пытанні, звязаныя з сучаснымі праектамі Беларусі і АБСЕ, украінскім крызісам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі