У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Кст 2017

Макей: Краіны СНД хочуць большага ўзаемадзеяння з Украінай і Грузіяй

Макей: Краіны СНД хочуць большага ўзаемадзеяння з Украінай і Грузіяй

10 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Краіны СНД хочуць большага ўзаемадзеяння з Украінай і Грузіяй. Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей па выніках пасяджэння Савета міністраў замежных спраў краін - удзельніц Садружнасці ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дыпламата, асаблівая ўвага ў час пасяджэння была ўдзелена больш актыўнаму ўдзелу краін у дзейнасці Садружнасці. "Мы хацелі б, каб Украіна, ды і іншыя краіны - тая ж Грузія, якая ў свой час выйшла з СНД, больш актыўна ўзаемадзейнічалі з Садружнасцю. Як бы там ні было, СНД застаецца даволі ўплывовай арганізацыяй на постсавецкай прасторы", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што ў цэлым сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў прайшла ў насычанай, канструктыўнай, ажыўленай і таварыскай атмасферы. Міністры абмяняліся меркаваннямі па міжнародным парадку дня, праінфармавалі адзін аднаго аб сітуацыі ў сваіх краінах і ўзгаднілі дакументы, якія плануецца прадставіць на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

"Асаблівую ўвагу калегі ўдзялілі пытанням забеспячэння міру і бяспекі ў нашых рэгіёнах і ў свеце ў цэлым, урэгулявання сітуацыі ў гарачых кропках. Мы выклалі нашу пазіцыю па Украіне, міністр замежных спраў Расіі расказаў аб захадах, якія робяцца для ўрэгулявання сітуацыі ў Сірыі", - дадаў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс