У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Ліс 2017

Макей: Краіны Еўрасаюза бачаць у Беларусі адкрытага і надзейнага партнёра

Макей: Краіны Еўрасаюза бачаць у Беларусі адкрытага і надзейнага партнёра

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Еўрапейскага саюза бачаць у Беларусі адкрытага і надзейнага партнёра. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння журналістам па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Румыніі Тэадорам-Віярэлам Мелешкану, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У новых палітычных рэаліях нашы калегі з краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку з Румыніі, бачаць у Беларусі адкрытага і надзейнага партнёра і гатовы да сумеснага пошуку новых форм супрацоўніцтва", - сказаў Уладзімір Макей.

Макей: Краіны Еўрасаюза бачаць у Беларусі адкрытага і надзейнага партнёраПаводле яго слоў, сталі адчувальнымі зрухі ва ўзаемадзеянні па лініі Мінск-Брусель. "Мы ўдзячны румынскаму боку, кіраўніцтву Румыніі за тую прагматычную пазіцыю, якую яна заняла ў ходзе абмеркавання пытанняў, звязаных з узаемаадносінамі паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам", - адзначыў міністр.

У сваю чаргу Тэадор-Віярэл Мелешкану заявіў, што яго краіна падтрымлівала і будзе падтрымліваць развіццё супрацоўніцтва Беларусі з ЕС. "Мы вітаем адкрытасць у гэтых адносінах", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі