Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Лют 2016

Макей: Кніга можа быць інструментам для збліжэння краін і народаў

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніга не толькі крыніца ведаў, яна можа быць таксама інструментам для збліжэння краін і народаў. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у час наведвання XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што кніга - адзін з самых галоўных і цікавых падарункаў сярод дыпламатаў. "І гэта не проста падарунак дзеля падарунка. Мы робім гэта свядома, таму што, азнаёміўшыся праз кнігу з краінай, можна па-новаму паглядзець на яе, на народ і ў цэлым на стаўленне да сябе. Мы актыўна выкарыстоўваем гэты інструмент для збліжэння Беларусі з іншымі краінамі", - канстатаваў міністр.

У Беларусі выдаецца шмат кніг, якія расказваюць аб гісторыі, аб станаўленні дзяржавы, яны перакладзены на замежныя мовы. Такія кнігі карыстаюцца попытам, іх з цікавасцю чытаюць, адзначыў Уладзімір Макей.

Аб асабістай бібліятэцы кіраўнік знешнепалітычнага ведамства расказаў, што яна вельмі вялікая, і частка кніг, на жаль, пыліцца ў каробках, таму што іх няма куды паставіць. Чытае Уладзімір Макей гістарычную літаратуру, спецыялізаваную, звязаную са знешнепалітычнай дзейнасцю. На стале ў міністра замежных спраў ляжыць кніга на англійскай мове "Стратэгічнае бачанне" і кніга "Нямецкая карта". Ён таксама з задавальненнем перачытвае беларускую літаратуру, напрыклад "Каласы пад сярпом тваім" Уладзіміра Караткевіча.

Пісаць мемуары Уладзімір Макей не плануе. Міністр лічыць, што дазволіць сабе мемуары могуць людзі такога калібру, як вядомы савецкі дыпламат і дзяржаўны дзеяч Андрэй Грамыка. Дарэчы, у Міністэрства замежных спраў перададзены сцэнарый мастацкага фільма аб вядомым беларусе. Уладзімір Макей адзначыў, што пакуль гэта сыры матэрыял, і выказаў надзею, што заўвагі будуць улічаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі