У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Лют 2018

Макей: галоўная задача на 2018-ы - далейшае павышэнне ролі Беларусі ў рэгіянальнай і сусветнай палітыцы

Макей: галоўная задача на 2018-ы - далейшае павышэнне ролі Беларусі ў рэгіянальнай і сусветнай палітыцы

7 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Галоўная палітычная задача на 2018 год і больш далёкую перспектыву - далейшае павышэнне ролі Беларусі ў рэгіянальнай і сусветнай палітыцы. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння на пашыраным пасяджэнні падагульняючай калегіі па разглядзе вынікаў работы за 2017 год, якая праходзіць з удзелам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што Беларусь мае намер прадоўжыць на двухбаковым і шматбаковым узроўнях пашырэнне пазітыўнага, аб'яднальнага, мірнага парадку дня, які ўжо асацыіруецца з Беларуссю. "Яго лагічным праяўленнем сталі ініцыятывы Прэзідэнта - ідэі сумяшчальнасці ў Еўропе, партнёрства інтэграцый, абнаўлення агульнаеўрапейскага дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і супрацоўніцтва", - прадоўжыў міністр.

Паводле яго слоў, "ёсць пазітыўныя зрухі ў плане палітычнага і эканамічнага забеспячэння нашага суверэнітэту і незалежнасці". У Беларусі сталі больш актыўна рэалізоўваць свае праекты аўтарытэтныя сусветныя банкі.

"Але гэта не прычына для самазаспакаення, - падкрэсліў Уладзімір Макей. - Цяперашнія хуткасці развіцця сітуацыі ў геапалітыцы і эканоміцы такія, што, аднойчы прайграўшы на старце або на павароце, саперніка можна і не дагнаць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс