У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Ліп 2017

Макей: Галоўная задача АДКБ - фарміраванне спрыяльных знешніх умоў для краін-членаў

Макей: Галоўная задача АДКБ - фарміраванне спрыяльных знешніх умоў для краін-членаў

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўная задача АДКБ - фарміраванне спрыяльных знешніх умоў для краін - членаў арганізацыі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей па выніках пасяджэння ў Мінску Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На нашу думку, у сённяшніх умовах асноўная задача АДКБ заключаецца не ў тым, каб проста быць гатовай адрэагаваць на знешнія фактары. У першую чаргу наша арганізацыя павінна быць здольна фарміраваць спрыяльныя знешнія ўмовы для развіцця дзяржаў-членаў", - сказаў Уладзімір Макей.

Асаблівая роля ў гэтым адводзіцца дыпламатычнай рабоце, адзначыў міністр. "Як сёння падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у час сустрэчы з кіраўнікамі МЗС краін АДКБ, толькі дзейнічаючы з агульных пазіцый, мы зможам эфектыўна адстойваць інтарэсы нашых краін, усебакова ўмацоўваць знешнепалітычны імідж АДКБ", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс