Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Лют 2015

Макей: Ёсць усе падставы разлічваць на стварэнне больш пазітыўнай атмасферы ў адносінах Беларусі з Захадам

Макей: Ёсць усе падставы разлічваць на стварэнне больш пазітыўнай атмасферы ў адносінах Беларусі з Захадам

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ёсць усе падставы разлічваць на стварэнне больш пазітыўнай атмасферы ў адносінах Беларусі з Захадам. Аб гэтым напярэдадні ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе карэспандэнта БЕЛТА.

Знешняя палітыка Беларусі, заснаваная на прыярытэце нацыянальных інтарэсаў, знаходзіць больш разумення. "Важна, што еўрапейцы пачалі лепш разумець гэтыя нюансы ў адносінах з Беларуссю, мы спадзяёмся, што гэта прывядзе ў далейшым да больш пазітыўнай атмасферы ў нашых адносінах. Цяпер ёсць усе падставы так думаць, - сказаў Уладзімір Макей. - Мы вядзём вельмі актыўны дыялог з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, з ЗША. Ужо ёсць пэўныя пазітыўныя вынікі".

Разам з тым кардынальных змяненняў у беларуска-еўрапейскіх адносінах у сувязі з намаганнямі, якія прыкладае Беларусь для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, міністр пакуль не адзначае. Ён нагадаў, што беларускі бок унёс Украіне і Расіі шэраг прапаноў па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. "Беларускі бок зрабіў шэраг прапаноў украінскаму і расійскаму бакам адносна магчымых, далейшых крокаў па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Мы разумеем, што з'яўляецца самым актуальным, праблематычным, адчувальным для расіян, для ўкраінцаў", - падкрэсліў міністр.

Уладзімір Макей прыняў удзел у праведзенай на мінулым тыдні 51-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі. На форуме дэталёва абмяркоўваліся перспектывы ўрэгулявання ўкраінскага крызісу. Паводле слоў міністра, "еўрапейцы ў адрозненне ад амерыканцаў дакладна заяўляюць, што далейшыя пастаўкі зброі ў рэгіён прывядуць толькі да ўзмацнення напружанасці, яны не хацелі б гэтага".

"Еўрапейцы лічаць, што санкцыі таксама не павінны быць адзіным выхадам з сітуацыі, - сказаў Уладзімір Макей. - Усе бакі хочуць, каб гарачыя галовы спыніліся і вярнуліся да таго нармальнага супрацоўніцтва. Павінен быць дыялог паміж НАТА і Расіяй, іншымі краінам, паміж Еўрапейскім саюзам і постсавецкай прасторай. Толькі дыялог, а не ўзмацненне канфрантацыі прывядуць да нармалізацыі сітуацыі ў рэгіёне".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі