У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Ліп 2017

Макей: ЕС і ЗША акажуць падтрымку Беларусі ў працэсе ўступлення ў СГА

Макей: ЕС і ЗША акажуць падтрымку Беларусі ў працэсе ўступлення ў СГА

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЕС і ЗША акажуць падтрымку Беларусі ў працэсе ўступлення ў СГА, заявіў сёння міністр замежных спраў Уладзімір Макей на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь значна рушыла наперад у двухбаковых перагаворах з членамі СГА. Завершаны перагаворы з 12 краінамі, у тым ліку ў красавіку падпісаны пратаколы з Японіяй і Рэспублікай Карэяй. Вядзём прадметныя перагаворы яшчэ з 13 членамі СГА, уключаючы ЕС і ЗША. Важна, што нам удалося на гэтым этапе дабіцца разумення таго, што Еўрасаюз і ЗША будуць аказваць падтрымку ў працэсе нашага ўступлення ў СГА", - адзначыў Уладзімір Макей.

Ён канстатаваў, што ў мэтах выканання даручэння Прэзідэнта за апошні год Беларуссю праведзена значная работа ў напрамку ўступлення ў СГА. "Упершыню з 2005 года ў студзені ў Жэневе праведзена поўнамаштабнае восьмае пасяджэнне рабочай групы па далучэнні Беларусі да СГА. Па выніках прынята рашэнне па падрыхтоўцы фінальнага дакумента, у якім фіксуюцца ўсе ўмовы членства Беларусі ў СГА. На кастрычнік узгоднена правядзенне дзявятага пасяджэння рабочай групы", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр асабліва падкрэсліў, што на ўсіх перагаворных трэках Беларусь ні на ёту не адышла ад умоў па дагаворы аб ЕАЭС. "З улікам новых палітычных і эканамічных рэалій і той работы, якая праведзена ўжо, будуць распрацаваны і да 1 верасня ўнесены на ўзгадненне Прэзідэнту абноўленыя падыходы па тэматыцы ўступлення ў СГА", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс