У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Крс 2017

Макей: ЕАЭС павінен сканцэнтравацца на ўстараненні перашкод і абмежаванняў на сваім рынку

Макей: ЕАЭС павінен сканцэнтравацца на ўстараненні перашкод і абмежаванняў на сваім рынку

14 красавіка, Бішкек /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Еўразійскі эканамічны саюз павінен сканцэнтравацца на ўстараненні перашкод і абмежаванняў на сваім рынку. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнт выклаў сваё бачанне таго, як павінна развівацца арганізацыя. Лічым, што мы павінны ўдзяліць больш увагі развіццю інтэграцыі ўглыб, мы павінны сканцэнтравацца на тых яшчэ існуючых абмежаваннях у нашым узаемным гандлі, якія перашкаджаюць нам выкарыстоўваць эфектыўна наш удзел у гэтай арганізацыі, стварыць адзіную эканамічную прастору, да чаго мы імкнёмся", - сказаў Уладзімір Макей.

Усе папярэднія гады тавараабарот змяншаўся паміж удзельнікамі ЕАЭС, аднак у гэтым годзе на рынках назіраецца ажыўленне. Магчыма, на гэта паўплывала актывізацыя агульнасусветнай кан'юнктуры. Усе гэтыя працэсы трэба будзе яшчэ прааналізаваць і вывучыць.

"Але лічым, што нам трэба ўдзяліць больш увагі ўстараненню тых перашкод і абмежаванняў, якія існуюць у нашым унутраным гандлі ў рамках адзінай эканамічнай прасторы", - яшчэ раз падкрэсліў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс