У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Снж 2017

Макей: Для СНД 2017 год быў вельмі насычаным і выніковым

Макей: Для СНД 2017 год быў вельмі насычаным і выніковым

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для СНД 2017 год быў насычаным і выніковым. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння, падводзячы вынік, кожны з нас можа гаварыць пра істотнае пашырэнне сваіх нацыянальных інтарэсаў у сумеснай рабоце па павышэнні актуальнасці і запатрабаванасці СНД. Мы ў асноўным выканалі тыя задачы, якія ставілі на гэты год. На наш погляд, год быў вельмі плённы і насычаны для СНД, праведзена вельмі шмат мерапрыемстваў як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і на тэрыторыі іншых дзяржаў. Мы лічым, што гэтыя мерапрыемствы былі вельмі выніковымі", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле слоў міністра, прыняты практычна ўсе запланаваныя рашэнні па адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій: пераразмеркаваны паўнамоцтвы паміж органамі СНД, аптымізавана дзейнасць Эканамічнага суда і Міждзяржаўнага статыстычнага камітэта, размеркаваны на чарговы трохгадовы перыяд квотныя пасады ў Выканкаме СНД, на сістэмную аснову пастаўлена работа па інвентарызацыі дагаворна-прававой базы СНД.

На належным узроўні, звярнуў увагу дыпламат, забяспечана работа Савета міністраў замежных спраў СНД. Праведзены два пасяджэнні, разгледжаны шырокі спектр пытанняў. Усе рашэнні, вынесеныя міністрамі на разгляд кіраўнікоў дзяржаў, атрымалі адабрэнне. "Не ўсё так гладка праходзіць на пасяджэннях Савета міністраў замежных спраў СНД. Мы лічым, што гэта нармальна, павінны існаваць альтэрнатыўныя пункты гледжання, але ў выніку мы заўсёды прыходзілі да адзінага разумення адносна таго, як нам рухацца наперад", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

"Ва ўмовах расійскага старшынства прадоўжана работа па развіцці ўзгодненых пазіцый дзяржаў СНД на знешнім контуры. Прыняты і распаўсюджаны ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях заявы кіраўнікоў дзяржаў аб падтрымцы інстытута сям'і і традыцыйных сямейных каштоўнасцей, заява кіраўнікоў урадаў аб кансалідацыі намаганняў сусветнай супольнасці для эфектыўнага процідзеяння міжнародным картэлям", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Акрамя таго, дзве заявы зроблены міністрамі замежных спраў краін СНД: аб недапушчальнасці дыскрымінацыі і нецярпімасці адносна хрысціян, мусульман і прадстаўнікоў іншых канфесій; аб недапушчэнні і спыненні разбурэння і апаганення помнікаў і іншых аб'ектаў, што ўвекавечваюць памяць аб мужнасці і гераізме загінулых у барацьбе з нацызмам і фашызмам у гады Другой сусветнай вайны.

Не засталіся без увагі і пытанні культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння. Акрамя рэалізацыі бягучых мерапрыемстваў, СМЗС СНД зацверджаны перспектыўныя планы супрацоўніцтва на 2018-2020 гады па розных напрамках: падтрымцы нацыянальных відаў спорту, міжнародным маладзёжным узаемадзеянні, развіцці турыстычнай галіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс