Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Sep 2014

Макей: Для Беларусі Нігерыя з'яўляецца акном у рэгіён Заходняй Афрыкі

Макей: Для Беларусі Нігерыя з'яўляецца акном у рэгіён Заходняй Афрыкі

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нігерыя - адна з вядучых афрыканскіх эканомік, з'яўляецца для Беларусі акном у рэгіён Заходняй Афрыкі. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў 9 верасня на прэс-канферэнцыі ў Абуджы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Беларусь ганарыцца тым, што цесна супрацоўнічае з Расіяй, Кітаем і Індыяй, а таксама іншымі значнымі краінамі, такімі як Венесуэла, Егіпет, Паўднёвая Афрыка, а таксама Нігерыя. Цяпер Беларусь плануе ўмацоўваць і пашыраць межы знешнеэканамічнага супрацоўніцтва з саюзнікамі і партнёрамі ў Афрыцы. Нігерыя - адна з вядучых афрыканскіх эканомік, з'яўляецца для нас акном у рэгіён Заходняй Афрыкі", - заявіў міністр.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, асаблівую ўвагу трэба ўдзяляць такім напрамкам, як супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, машынабудавання, нафтахімічнай, харчовай і лёгкай прамысловасці; экспарт беларускай кар'ернай і дарожна-будаўнічай тэхнікі; запуск зборачных ліній па вытворчасці прамысловых тавараў; экспарт сельскагаспадарчай тэхнікі на аснове лізінгу; ваеннае супрацоўніцтва; грамадскі транспарт; рэгіянальнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне паміж гандлёва-прамысловымі палатамі.

"Перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва з Нігерыяй з'яўляецца сфера інвестыцый. Мы зацікаўлены ў сумесных навукаёмістых праектах. Асаблівы інтарэс выклікаюць практычныя навуковыя распрацоўкі ў галіне хіміі, інфармацыйных і лазерных тэхналогій, геннай інжынерыі, жывёлагадоўлі, вытворчасці абсталявання павышанай надзейнасці і трываласці, парашковай металургіі. Мы дасягнулі значнага прагрэсу ў супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі па гэтых напрамках", - адзначыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей таксама лічыць перспектыўным развіццё двухбаковага ўзаемадзеяння ў адукацыйнай і навукова-тэхнічнай галінах, сферах турызму і культуры.

Міністр са шкадаваннем адзначыў, што Нігерыя знаходзіцца ў ліку краін, якія штодзень сутыкаюцца з праявамі тэрарызму. "Мы лічым, што тэрарызм як наўмыснае насаджэнне і выкарыстанне ў сваіх інтарэсах страху з мэтай палітычных змяненняў з'яўляецца адной з самых вялікіх праблем, з якімі можа сутыкнуцца дзяржава. Мы падтрымліваем імкненне ўрада Нігерыі аднавіць мір і згоду ў краіне", - заявіў Уладзімір Макей.

"Мы вельмі аптымістычна глядзім у будучае. Мы разглядаем Нігерыю ў якасці будучай базы для развіцця беларускай прысутнасці ў рэгіёне Заходняй Афрыкі і спадзяёмся, што Нігерыя ў сваю чаргу скарыстаецца геапалітычнымі перавагамі Беларусі, - сказаў міністр. - Нашы эканомікі дапаўняюць адна адну. У вас ёсць тавары, у якіх мае патрэбу Беларусь, і ў нас ёсць прадукцыя, якая можа быць пастаўлена ў Нігерыю і ў якой Нігерыя зацікаўлена. Таму мы абмяркоўвалі гэтыя пытанні і дамовіліся, што ёсць шмат агульных узаемавыгадных праектаў у розных сферах, якія могуць быць рэалізаваны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі