У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Ліс 2015

Макей: Беларусь з'яўляецца надзейным укладчыкам ў міжнародную бяспеку

Макей: Беларусь з'яўляецца надзейным укладчыкам ў міжнародную бяспеку

7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца надзейным укладчыкам у міжнародную бяспеку. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у эфіры дакументальнага фільма "Нацыянальная бяспека. Каэфіцыент надзейнасці". Прэм'ера адбылася 7 лістапада на тэлеканале "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь у Еўропе нікому не стварае ніякіх праблем. Мы не прад'яўляем тэрытарыяльных прэтэнзій ні да каго з нашых суседзяў, і тым больш нікому з дзяржаў далёкай дугі. Беларусь з'яўляецца надзейным укладчыкам у міжнародную бяспеку", - падкрэсліў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства. Паводле яго слоў, Беларусь мае магчымасць рэалізоўваць напрамкі палітычнага, эканамічнага, гуманітарнага характару, якія выгадны для краіны.

Аўтары фільма, а гэта сумесны праект тэлекампаніі "ВаенТБ" і аналітычнага цэнтра ECOOM, расказваюць малавядомыя і забытыя факты, прыводзяць экспертныя ацэнкі на гісторыю станаўлення беларускай мадэлі нацыянальнай бяспекі ў палітычнай сферы. Асаблівасці знешняй і ўнутранай палітыкі Беларусі каменціруюць міністр замежных спраў Уладзімір Макей, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, дыпламаты, беларускія, расійскія і польскія палітолагі.

На прыкладзе ўкраінскіх падзей і беларускага ўкладу ў стабілізацыю сітуацыі ў паўднёвых суседзяў журналісты сумесна з экспертамі ацэньваюць ролю краіны ва ўмацаванні міжнароднай сістэмы бяспекі і аналізуюць, што стаіць за тэзісам "Беларусь - гэта донар еўрапейскай рэгіянальнай бяспекі". Так, Ігар Марзалюк, каменціруючы вынікі мінскіх сустрэч "нармандскай чацвёркі" па сітуацыі на Украіне, адзначыў: "Беларусь дэманструе сваю міралюбівую палітыку. Мінскія сустрэчы, якія адбыліся дзякуючы асабістай ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі, МЗС, зацікаўленасці Еўрасаюза, прывялі да перамір'я, няхай адноснага. Мы ўбачылі святло ў канцы тунэля". Сенатар асабліва падкрэсліў, што сустрэчы "нармандскай чацвёркі" садзейнічалі росту даверу да беларускай дзяржавы і сціранню стэрэатыпаў, якія тыражыраваліся Еўрасаюзам на працягу апошніх 15 гадоў.

Аўтары фільма прыводзяць факты і меркаванні экспертаў адносна спроб дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі ў 2011 годзе. Чарговая такая - праз сацыяльную сетку - у 2011 годзе правалілася, але спробы актывізаваліся ў Беларусі на фоне ўкраінскага крызісу. "Ствараюцца сілы, якія пачынаюць прад'яўляць палітычныя патрабаванні да ўрада, парламента. Так было ў Югаславіі, Грузіі, Украіне. Але для майдана ў нас проста няма месца, не пойдзе наш народ на такія дзеянні", - адзначае старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Характарызуючы прыроду каляровых рэвалюцый, кіраўнік аналітычнага цэнтра ECOOM Сяргей Мусіенка адзначыў, што "гэта вайна за галовы і розум людзей, гэта іншы тып вайны". "Яна праходзіць цяпер, але мы аб гэтым часта забываем. Мы вельмі сур'ёзна і ўважліва ацэньваем сітуацыю ў свеце. Робім вывады з падзей Лівіі, Сірыі", - сказаў ён.

Журналісты канала падкрэсліваюць, што Беларусь - паўнапраўны член міжнароднай супольнасці, дэмакратычная і прававая дзяржава, донар рэгіянальнай міжнароднай бяспекі, адказны і прадказальны партнёр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс