Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Ліс 2016

Макей: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні прагматычнага супрацоўніцтва з Саветам Еўропы

Макей: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні прагматычнага супрацоўніцтва з Саветам Еўропы

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні прагматычнага супрацоўніцтва з Саветам Еўропы. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у час сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі, якое праходзіць сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей адзначыў, што, нягледзячы на пэўныя пазітыўныя зрухі ў адносінах паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, бягучы ўзровень узаемадзеяння паміж Мінскам і Бруселем менш развіты, чым у іншых краін - партнёраў ЕС на постсавецкай прасторы.

"Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні прагматычнага супрацоўніцтва з Саветам Еўропы. У першую чаргу ў плане далучэння да яго дагаворна-прававых інструментаў. Аднак, не з'яўляючыся членам Савета Еўропы, Беларусь не мае магчымасці для пашырэння сваіх ініцыятыў", - сказаў міністр.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што яго краіна падтрымлівае нарошчванне Беларуссю кантактаў з Саветам Еўропы і прадоўжыць падтрымліваць дзяржаву ў гэтым напрамку.

У час пасяджэння бакі плануюць абмеркаваць супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сістэме ААН, узаемадзеянне па лініі Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы, а таксама спалучэнне інтэграцыйных працэсаў, процідзеянне спробам фальсіфікацыі гісторыі і перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны.

Плануецца, што па выніках мерапрыемства будзе падпісана пастанова калегій МЗС Беларусі і Расіі, план кансультацый паміж ведамствамі на 2017 год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс