У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Май 2015

Макей: Беларусь выступае за захаванне міру і стабільнасці ў еўрапейскім рэгіёне

Макей: Беларусь выступае за захаванне міру і стабільнасці ў еўрапейскім рэгіёне

22 мая, Рыга /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Беларусь спадзяецца на тое, што еўрапейскі рэгіён будзе заставацца востравам міру і стабільнасці, заявіў 21 мая міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, прыбыўшы ў Рыгу для ўдзелу ў саміце ініцыятывы "Усходняе партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей, адказваючы на ўдакладняльнае пытанне, ці мае ён на ўвазе Украіну, заявіў: "Не толькі. Мы за тое, каб наш кантынент заставаўся астраўком міру і стабільнасці. Безадносна Украіны. Гэта датычыцца і пытанняў эканомікі, фінансавых праблем".

"У Беларусі адно жаданне: мы хочам, каб саміт даў надзею на тое, што наш рэгіён застанецца ачагом міру, спакою і стабільнасці, а не ачагом канфрантацыі", - дадаў міністр.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прымаў удзел у афіцыйным прыёме ад імя Прэзідэнта Латвіі Андрыса Берзіньша ў гістарычным цэнтры Рыгі. Асноўныя мерапрыемствы саміту адбудуцца 22 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс