У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Стд 2017

Макей: Беларусь выступае за развіццё СНД і прыняцце эфектыўных рашэнняў

Макей: Беларусь выступае за развіццё СНД і прыняцце эфектыўных рашэнняў

12 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь выступае за далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў у Садружнасці Незалежных Дзяржаў і прыняцце рашэнняў, якія прынясуць канкрэтную аддачу. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей перад пачаткам пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь заўсёды выступала за тое, каб СНД развівалася і мацнела. Мы заўсёды падтрымлівалі развіццё інтэграцыйных працэсаў, - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. - У Садружнасць сёння ўваходзяць каля дзесяці дзяржаў з рознымі інтарэсамі, знешнепалітычнымі і знешнеэканамічнымі мэтамі. Але тым не менш мы знайшлі сілы, каб разам вырашаць агульныя праблемы і выклікі, якія пастаянна ўзнікаюць".

Макей: Беларусь выступае за развіццё СНД і прыняцце эфектыўных рашэнняўМіністр выказаў думку, што 25 гадоў існавання СНД пацвярджаюць запатрабаванасць гэтай арганізацыі не проста як дыскусійнай пляцоўкі і месца для галаслоўных абмеркаванняў нейкіх пытанняў, а як месца, дзе выпрацоўваюцца канкрэтныя рашэнні, якія садзейнічаюць павышэнню дабрабыту краін і народаў.

Макей: Беларусь выступае за развіццё СНД і прыняцце эфектыўных рашэнняўНа думку Уладзіміра Макея, важнейшая задача на бліжэйшую перспектыву - зрабіць СНД больш моцнай і запатрабаванай. Таму на сустрэчы Савета кіраўнікоў дзяржаў і было прынята рашэнне аб адаптацыі СНД да сучасных рэалій. "Мы павінны зрабіць шмат, каб узмацніць дзейнасць нашай арганізацыі, яе галіновых органаў, і зрабіць так, каб прымаемыя рашэнні прыносілі большую аддачу. Мы павінны аптымізаваць нашу структуру, дагаворна-прававую базу", - сказаў міністр. Ён таксама дадаў, што неабходна "скасаваць тыя дакументы, якія не працуюць, і пакінуць тыя, што прыносяць карысць".

Макей: Беларусь выступае за развіццё СНД і прыняцце эфектыўных рашэнняўПры гэтым міністр падкрэсліў: "Беларусь ніколі не была і не стане магільшчыкам інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД". "Мы выступаем за тое, каб інтэграцыйныя працэсы развіваліся, умацоўваліся і прыносілі канкрэтную аддачу. Трэба менш займацца галаслоўнымі заявамі, а прымаць рашэнні, якія прыносяць канкрэтную аддачу ў дзейнасці СНД", - заявіў кіраўнік МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс