У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Май 2015

Макей: Беларусь спадзяецца на новы ўзровень адносін з ЕС - без санкцый і абмежаванняў

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь спадзяецца, што ў бліжэйшы час стане магчымым выхад на новую якасць і ўзровень у адносінах з Еўрасаюзам. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на пленарнай сесіі саміту ініцыятывы "Усходняе партнёрства" 22 мая ў Рызе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Усходняе партнёрства" садзейнічала некатораму ажыўленню дыялогу і ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС. З часу Вільнюскага саміту мы дасягнулі некаторага прагрэсу ў нашых адносінах і запусцілі шэраг новых напрамкаў, уключаючы кансультацыі па пытаннях мадэрнізацыі і перагаворы па пагадненнях аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі. Якраз у гэтыя дні мы заключылі Дамоўленасць аб супрацоўніцтве па механізме ранняга папярэджання ў сферы энергетыкі. Чакаем запуску Партнёрства па пытаннях мабільнасці. Разам з тым патэнцыял нашага супрацоўніцтва застаецца ў значнай ступені нерэалізаваным", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, неабходна праз адкрыты дыялог пераадольваць існуючыя складанасці ў нашых адносінах. "Мы страцілі вельмі шмат часу, у той час як выклікаў, якім неабходна процістаяць разам, становіцца ўсё больш. Спадзяёмся, што ў бліжэйшым будучым мы зможам выйсці на новую якасць і ўзровень у нашых адносінах - без санкцый і абмежаванняў, паколькі яны супярэчаць самой ідэі сапраўднага партнёрства. Цвёрда ўпэўнены, што гэта ў інтарэсах як Беларусі, так і Еўрапейскага саюза, у інтарэсах нашых грамадзян і таксама ў інтарэсах рэгіянальнай бяспекі і Вялікай, аб'яднанай Еўропы", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс