У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Чэр 2015

Макей: Беларусь разглядала і будзе разглядаць Расію як стратэгічнага партнёра

8 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь разглядала і будзе разглядаць Расію як стратэгічнага партнёра. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння ў Маскве на сустрэчы з кіраўніком расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам у інфармацыйнай прасторы з'яўляюцца нейкія чуткі аб тым, што хтосьці мяняе нейкія знешнепалітычныя вектары. Мы разглядалі і будзем разглядаць Расію як нашага стратэгічнага партнёра, з якім у нас цесныя адносіны ў рамках Саюзнай дзяржавы, і будзем прытрымлівацца ўсіх дасягнутых дамоўленасцей", - заявіў Уладзімір Макей.

Кіраўнік беларускага МЗС адзначыў, што ў свеце складаная сітуацыя, і выказаў упэўненасць, што на перагаворах бакі ў канструктыўным духу абмяркуюць як пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, так і ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў канстатаваў, што паміж Беларуссю і Расіяй склаліся інтэнсіўныя кантакты на ўсіх узроўнях. "Нас звязваюць сапраўдныя саюзніцкія адносіны", - сказаў ён.

Сяргей Лаўроў асабліва падкрэсліў, што нават пасля пачатку работы Еўразійскага эканамічнага саюза Саюзная дзяржава застаецца важным інтэграцыйным аб'яднаннем, якое служыць палігонам для абкаткі інтэграцыйных працэсаў.

Сяргей Лаўроў паведаміў, што ў бліжэйшы час пройдуць беларуска-расійскія кантакты, у тым ліку на вышэйшым узроўні. Ён выказаў удзячнасць Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за тое, што ён прыняў запрашэнне ўдзельнічаць у самітах БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якія адбудуцца ў пачатку ліпеня ва Уфе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс