16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае ПА АБСЕ ў якасці важнай пляцоўкі для ўзаемавыгаднага міжпарламенцкага дыялогу. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 16 сакавіка на сустрэчы з дэлегацыяй Парламенцкай асамблеі АБСЕ на чале са старшынёй Асамблеі Крысцін Мутонен, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Уладзімір Макей адзначыў, што Беларусь разглядае ПА АБСЕ ў якасці важнай пляцоўкі для ўзаемавыгаднага міжпарламенцкага дыялогу па выпрацоўцы агульных падыходаў да ключавых пытанняў забеспячэння стабільнасці і бяспекі на прасторы АБСЕ. Ён пацвердзіў гатоўнасць МЗС да аказання ўсямернага садзейнічання ў правядзенні на высокім арганізацыйным і змястоўным узроўні маючай адбыцца сесіі Асамблеі ў Мінску", - паведамілі ў МЗС.
На сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі з АБСЕ і яе Парламенцкай асамблеяй, уключаючы пытанні падрыхтоўкі да правядзення ўпершыню ў Беларусі 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ. Яе плануецца правесці ў Мінску 5-9 ліпеня бягучага года.
У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі генеральны сакратар ПА АБСЕ, яго намеснік і шэраг экспертаў.