У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Кст 2015

Макей: Беларусь падтрымлівае дзеянні Расіі ў Сірыі па барацьбе з міжнародным тэрарызмам

Макей: Беларусь падтрымлівае дзеянні Расіі ў Сірыі па барацьбе з міжнародным тэрарызмам

27 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь падтрымлівае дзеянні Расіі ў Сірыі па барацьбе з міжнародным тэрарызмам. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА па выніках праведзенага сёння ў Маскве сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што пры ацэнцы якіх-небудзь падзей у свеце беларускі бок перш за ўсё зыходзіць з таго, наколькі яны адпавядаюць нормам міжнароднага права. Ён нагадаў, што дзеянні Расіі ў Сірыі ажыццяўляюцца па просьбе сірыйскага ўрада, таму яны абсалютна адпавядаюць дзеючым міжнародным нормам. Пры гэтым міністр адзначыў, што расійскі бок праінфармаваў Беларусь аб рашэнні ўдзельнічаць ва ўрэгуляванні сірыйскага крызісу літаральна праз некалькі гадзін пасля яго прыняцця.

Ён назваў парадаксальнай сітуацыю, калі ў міжнародную кааліцыю на чале з ЗША па ўрэгуляванні канфлікту ў Сірыі не была запрошана Расія.

Міністр падкрэсліў, што міжнародны тэрарызм - гэта выклік усяму чалавецтву, і міжнароднай супольнасці неабходна дакладна вызначыць сваю пазіцыю ў барацьбе з гэтым злом. Для Беларусі барацьба з тэрарызмам з'яўляецца адной з прыярытэтных задач, заявіў кіраўнік МЗС. На яго думку, дабіцца поспеху ў гэтай барацьбе можна толькі сумеснымі намаганнямі, і Расія, як адзін з буйных міжнародных ігракоў, безумоўна, павінна ў гэтым удзельнічаць.

Уладзімір Макей таксама выказаў меркаванне, што больш важную ролю ва ўрэгуляванні сітуацыі ў Сірыі і барацьбе з міжнародным тэрарызмам павінна адыгрываць ААН. "Мы будзем праводзіць работу ў гэтым напрамку", - сказаў ён.

На брыфінгу міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў абазначыў прынцыповыя падыходы расійскага боку да ўрэгулявання сітуацыі ў Сірыі. "Мы дабіваемся таго, каб нашы партнёры прыйшлі да згоды, хто ж на самай справе з'яўляецца міжнародным тэрарыстам, - сказаў ён. - Такога разумення няма. Няма яго і ў міжнароднай кааліцыі, якую ўзначальвае ЗША".

Таксама, лічыць Сяргей Лаўроў, неабходна ўнесці яснасць у пытанне, хто ж з'яўляецца сірыйскай апазіцыяй. Акрамя таго, расійскі бок выступае за тое, каб намаганні па арганізацыі дыялогу апазіцыі і ўрада Сірыі праходзілі з удзелам усіх зацікаўленых бакоў, у тым ліку сірыйскіх суседзяў, а таксама блізкаўсходніх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску