У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Чэр 2015

Макей: Беларусь мае намер атрымаць статус наглядальніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

8 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь мае намер павысіць свой узровень удзелу ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва са статусу партнёра па дыялогу да статусу наглядальніка. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках праведзеных сёння ў Маскве перагавораў з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей паведаміў, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе прыняць удзел у сустрэчы лідараў краін - удзельніц БРІКС з кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў краін, што ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз і Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, якая пройдзе ў ліпені ва Уфе. "Мы разглядаем гэта мерапрыемства як дадатковую пляцоўку для выбудоўвання дыялогу паміж кіраўнікамі дзяржаў", - сказаў міністр.

Ён адзначыў, што ў Беларусі склаліся добрыя адносіны з усімі краінамі, якія ўваходзяь у БРІКС. Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь гатова актыўна падключыцца па канкрэтных напрамках супрацоўніцтва ў рамках гэтага аб'яднання. У прыватнасці, для Беларусі ўяўляюць значны інтарэс ствараемыя БРІКС фінансавыя інстытуты, у першую чаргу Новы банк развіцця.

Што датычыцца супрацоўніцтва з Шанхайскай арганізацыяй, то, паводле слоў Уладзіміра Макея, у рамках свайго статусу партнёра па дыялогу Беларусь на працягу пяці гадоў максімальна актыўна ўзаемадзейнічае з гэтай арганізацыяй і зацікаўлена ва ўдзеле ў яе дзейнасці на больш высокім узроўні.

"Спадзяёмся, што нам удасца ў бліжэйшы час забяспечыць прыняцце палітычнага рашэння ў павышэнні статусу ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва да наглядальніка і завяршыць неабходныя прававыя фармальнасці, - сказаў Уладзімір Макей. - Мы гатовы як еўрапейская краіна стаць своеасаблівым заходнім калідорам Шанхайскай арганізацыі і ўнесці свой уклад у яе дзейнасць". Напрыклад, Беларусь ужо ўнесла амаль дзесяць гандлёва-інвестыцыйных праектаў.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў вітаў актыўную пазіцыю Беларусі і паведаміў, што расійскі бок падтрымае зварот Беларусі наконт атрымання статусу наглядальніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс