У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Крс 2016

Макей: Беларусь гатова ўнесці свой уклад ва ўрэгуляванне сітуацыі ў Нагорным Карабаху

8 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь гатова ўнесці свой уклад ва ўрэгуляванне сітуацыі ў Нагорным Карабаху. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Маскве міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры гэтым Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь заўсёды прытрымлівалася таго пункту гледжання, што любы канфлікт неабходна вырашаць за сталом перагавораў, а не на полі бою. Ён лічыць, што ў вырашэнні любых канфліктаў неабходна зыходзіць са шчырых намераў забяспечыць дабрабыт і мірнае жыццё людзей.

Міністр падкрэсліў: "Армянскі і азербайджанскі народы - нашы браты". Ён паведаміў, што кіраўніцтва Беларусі цесна супрацоўнічае з армянскім і азербайджанскім бакамі ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Нагорным Карабаху. "Наша пазіцыя абсалютна зразумелая і празрыстая: мы за тое, каб гэты канфлікт быў урэгуляваны мірным спосабам", - сказаў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс