У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Снж 2015

Макей: Беларусь гатова нарошчваць свой уклад у забеспячэнне бяспекі і стабільнасці Еўропы

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова нарошчваць свой уклад у забеспячэнне бяспекі і стабільнасці Еўропы. Аб гэтым заявіў сёння міністр замежных спраў Уладзімір Макей на пленарным пасяджэнні 22-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц АБСЕ, якая праходзіць у Бялградзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр падкрэсліў, што Беларусь гатова дзяліцца вопытам і нарошчваць свой уклад у агульныя намаганні ў барацьбе з тэрарызмам, нелегальнай міграцыяй, падтрымку мірнага працэсу ва Украіне. "Толькі ў бяспечнай і стабільнай Еўропе можа быць забяспечана паступальнае, устойлівае развіццё і прагрэс у эканамічнай, экалагічнай і гуманітарнай сферах", - сказаў Уладзімір Макей.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства акцэнтаваў увагу на фактарах, якія зніжаюць эфектыўнасць АБСЕ. Так, крызіс узаемнага даверу раз'ядае асновы супрацоўніцтва ва ўсіх вымярэннях бяспекі і аслабляе арганізацыю. "Трэба адмовіцца ад спроб выкарыстання арганізацыі для праштурхоўвання вузканацыянальных інтарэсаў, умацавання ўласнай бяспекі за кошт партнёраў, стварэння і пашырэння зон уплыву. Імператывам для пераадолення існуючых супярэчнасцей можа быць толькі ўзаемапаважлівы дыялог, які немагчымы ва ўмовах прымянення санкцый і абмежавальных мер", - упэўнены Уладзімір Макей.

На яго думку, АБСЕ можа і павінна быць платформай для збліжэння пазіцый і фарміравання агульных падыходаў ва ўсіх вымярэннях бяспекі. "Арганізацыя можа і павінна ператварыцца ў каталізатар эфектыўных дзеянняў па рэагаванні на пагрозы бяспецы - у гэтым яе будучыня", - падкрэсліў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс