13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь актыўна ўносіць пасільны ўклад у забеспячэнне стабільнасці ў рэгіёне. Аб гэтым гаворыцца ў прывітальным пасланні, якое накіраваў Беларускаму фонду міру міністр замежных спраў Уладзімір Макей з нагоды 55-годдзя з дня стварэння арганізацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Уладзімір Макей адзначыў, што "Беларусь прыйшла да ўсведамлення каштоўнасці міру праз страшны вопыт Другой сусветнай вайны і таму сёння самым актыўным чынам уносіць свой пасільны ўклад у забеспячэнне рэгіянальнай стабільнасці, захаванне міру і бяспекі на Зямлі".
"Сёння мы па праву можам ганарыцца тым, што Беларусь усё часцей асацыіруюць з астраўком стабільнасці ў Еўропе", - падкрэсліў міністр.
Беларускі фонд міру ўносіць актыўны ўклад у дзейнасць па ўмацаванні міру, дружбы і згоды паміж народамі, пашырэнні ідэй міласэрнасці і гуманізму. "Гэта сугучна з падыходамі нашай краіны на міжнароднай арэне", - сказаў Уладзімір Макей і пажадаў фонду далейшай паспяховай работы на карысць інтарэсаў Беларусі.