Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Врс 2018

Макей: Беларусь і Расія імкнуцца канструктыўна падыходзіць да існуючых рознагалоссяў і праблем

Макей: Беларусь і Расія імкнуцца канструктыўна падыходзіць да існуючых рознагалоссяў і праблем

4 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Расія імкнуцца канструктыўна падыходзіць да існуючых рознагалоссяў і праблем. Аб гэтым пасля завяршэння даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнту быў даложаны шэраг аспектаў, звязаных і з нашымі ўзаемаадносінамі з ЕС, Еўразійскім эканамічным саюзам, у тым ліку і з Расійскай Федэрацыяй. Як вы ведаеце, на бліжэйшы час запланаваны кантакты кіраўнікоў дзяржаў з удзелам прадстаўнікоў урадаў Беларусі і Расіі. Думаю, што трэба пачакаць вынікаў гэтых сустрэч", - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

"З улікам таго, што абедзве дзяржавы імкнуцца канструктыўна падыходзіць да існуючых рознагалоссяў і праблем, я ўпэўнены, што нам удасца вырашыць тыя некаторыя рознагалоссі, якія існуюць на гэты момант", - дадаў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс