Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Лют 2015

Макей: Беларусь і Іран не да канца выкарыстоўваюць патэнцыял гандлёва-эканамічных адносін

Макей: Беларусь і Іран не да канца выкарыстоўваюць патэнцыял гандлёва-эканамічных адносін

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іран не да канца выкарыстоўваюць патэнцыял гандлёва-эканамічных адносін. Такое меркаванне выказаў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у ходзе сустрэчы з кіраўніком МЗС Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2014 годзе тавараабарот паміж нашымі краінамі значна ўзрос, але патэнцыял гандлёва-эканамічных адносін выкарыстоўваецца не да канца, і аб гэтым мы з вамі гаварылі, - сказаў Уладзімір Макей. - Наша задача - намеціць меры, якія дадуць магчымасць надаць большую дынаміку нашаму двухбаковаму супрацоўніцтву, і зрабіць так, каб яно адпавядала ўзроўню палітычнага ўзаемадзеяння".

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Ірана выказаў упэўненасць, што добрым стымулам для двухбаковага супрацоўніцтва стане візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Іран. Акрамя таго, паводле яго слоў, у бліжэйшы час плануецца пасяджэнне міжурадавай камісіі, дзе будзе разгледжаны пералік пытанняў гандлёва-эканамічных адносін. "У сферы прамысловасці ёсць галіны, у якіх мы маглі б дапаўняць адзін аднаго", - заўважыў Махамад Джавад Зарыф.

Уладзімір Макей у ходзе сустрэчы з кіраўніком МЗС Ірана Махамадам Джавадам ЗарыфамЯк паведамлялася, 16-18 лютага праходзіць афіцыйны візіт у Беларусь міністра замежных спраў Ірана. Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы дыпламата з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым, старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілам Мясніковічам. Таксама плануецца, што Махамад Джавад Зарыф прыме ўдзел у адкрыцці новага будынка пасольства Ірана ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі