У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Лют 2020

Макей: Беларусь і Літва жывуць у добрасуседстве, хоць ёсць палітычныя рознагалоссі

Макей: Беларусь і Літва жывуць у добрасуседстве, хоць ёсць палітычныя рознагалоссі
Уладзімір Макей

3 лютага, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Беларусь і Літва жывуць у добрасуседстве, хоць ёсць палітычныя рознагалоссі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з прадстаўнікамі літоўскай дыяспары ў Літоўскім цэнтры культуры, адукацыі і інфармацыі ў аграгарадку Рымдзюны Астравецкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыезд міністра замежных спраў Літвы і наша сустрэча - гэта яскравае сведчанне таго, што дзяржавы імкнуцца жыць у добрасуседстве. Вядома, бываюць палітычныя рознагалоссі, але я ўпэўнены, што мы ўсе зацікаўлены ў тым, каб мы жылі адзін з адным у міры і спакоі", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр звярнуў увагу на сімвалізм таго, што візіт кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Літвы пачаўся з аграгарадка Рымдзюны. Паколькі ў гэтым мястэчку і суседніх Гервятах пражываюць амаль 1 тыс. этнічных літоўцаў. "А ўсяго ў Беларусі літоўская дыяспара налічвае больш як 5 тыс. чалавек", - адзначыў ён. У Гродзенскай вобласці захаваліся многія помнікі культуры і архітэктуры, звязаныя з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.

"Дзяржаўная палітыка Беларусі накіравана на тое, каб захаваць мір, спакой і стабільнасць у нашым грамадстве. І не дапусціць ніякіх міжканфесійных, міжэтнічных канфліктаў, - падкрэсліў міністр. - І тое, што мы бачым тут, - яскравае сведчанне таго, як могуць жыць, суседнічаць людзі, якія адносяць сябе да розных нацыянальнасцей. Літоўцы, беларусы і іншыя пражываюць у гэтым прыгожым кутку Беларусі, не маючы ніякіх праблем".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс