У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Ліс 2015

Макей: Беларусь і Літва гатовы прадаўжаць адкрытае канструктыўнае ўзаемадзеянне

Макей: Беларусь і Літва гатовы прадаўжаць адкрытае канструктыўнае ўзаемадзеянне

12 лістапада, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь і Літва гатовы да прадаўжэння адкрытага канструктыўнага ўзаемадзеяння па ўсіх актуальных пытаннях двухбаковага, рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва. Аб гэтым сёння заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей звярнуў увагу, што беларускі і літоўскі бакі падтрымліваюць адкрыты, шчыры пастаянны дыялог. Апошнім часам адбылася серыя мерапрыемстваў, на якіх разглядаліся як пытанні двухбаковых адносін, так і ўзаемадзеянне з ЕС. У прыватнасці, на гэтым тыдні ў Мінску адбылося чарговае пасяджэнне сумеснай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Макей: Беларусь і Літва гатовы прадаўжаць адкрытае канструктыўнае ўзаемадзеяннеСёння міністры замежных спраў Беларусі і Літвы таксама абмеркавалі ўсе актуальныя тэмы двухбаковага супрацоўніцтва і дамовіліся трымаць выкананне дасягнутых дамоўленасцей на асаблівым кантролі.

"На сённяшніх перагаворах мы ў тым ліку прадоўжылі дыялог па тэмах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, у тым ліку па самых адчувальных з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва", - праінфармаваў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, былі закрануты пытанні ўзаемадзеяння ў сферы транспарту, транзіту, энергетыкі, развіцця інфраструктуры, узаемадзеяння з ЕС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс