У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Кст 2016

Макей: Беларусь і ЕС за два-тры гады пазітыўных адносін дасягнулі намнога большага, чым за гады санкцый

Макей: Беларусь і ЕС за два-тры гады пазітыўных адносін дасягнулі намнога большага, чым за гады санкцый

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ЕС за два-тры гады пазітыўных адносін дасягнулі намнога большага, чым за гады санкцый. Аб гэтым міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю польскай газеце Rzeczpospolita, паведамляе БЕЛТА.

"Вопыт паказаў, што нават за апошнія два-тры гады наяўнасці больш пазітыўнай атмасферы ў нашых адносінах мы дасягнулі намнога большага, чым за гады санкцый. Аб чым гэта сведчыць? Гэта сведчыць аб неабходнасці нармальнага, раўнапраўнага, пазітыўнага дыялогу для таго, каб мець магчымасць вырашаць праблемы, якія перыядычна могуць узнікаць у нашых адносінах", - сказаў Уладзімір Макей.

Беларусь зацікаўлена ў развіцці адносін з Еўрапейскім саюзам ва ўсіх сферах і галінах. "Для нас, вядома, важна наладзіць нармальнае гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеяннне, таму што мы разумеем, што без кіўка з боку Еўрасаюза ніякі фінансавы інстытут, ніякі банк або кампанія не будуць працаваць з Беларуссю", - звярнуў увагу міністр.

Разам з тым Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь не ставіць за мэту прадэманстраваць татальнае імкненне рухацца ў бок Еўрапейскага саюза. "Не, мы хочам спакойна наладзіць нармальнае гандлёва-эканамічнае, палітычнае і іншае ўзаемадзеянне з усімі краінамі і цэнтрамі сілы, якія нас акружаюць", - растлумачыў ён. Уладзімір Макей дадаў, што, калі Еўрапейскі саюз хоча дасягнуць нейкіх поспехаў у Беларусі, то ён павінен паказаць, чаму з'яўляецца прыцягальным для нашай краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс