Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Врс 2017

Макей адзначае ўзаемнае імкненне Беларусі і Вялікабрытаніі да развіцця палітычнага дыялогу

Макей адзначае ўзаемнае імкненне Беларусі і Вялікабрытаніі да развіцця палітычнага дыялогу

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Вялікабрытанія ўзаемна імкнуцца да развіцця палітычнага дыялогу. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках перагавораў з дзяржаўным міністрам па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Аланам Дунканам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хацеў бы з асаблівым задавальненнем адзначыць узаемнае, як нам здаецца, імкненне нашых краін да далейшага развіцця палітычнага дыялогу. Гэта з'яўляецца важным дапаўненнем да нашага эканамічнага супрацоўніцтва", - сказаў Уладзімір Макей.

Кіраўнік беларускага ведамства назваў перагаворы з Аланам Дунканам адкрытай, канкрэтнай і прадметнай размовай, у час якой абмяркоўваліся пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, сітуацыя ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым. "Для нас Вялікабрытанія з'яўляецца вельмі важным партнёрам. Лічым, што наш патэнцыял далёка не выкарыстаны. Мы хацелі б мець вельмі актыўныя адносіны з гэтай краінай і ў палітычнай, і ў гандлёва-эканамічнай, і ў гуманітарнай, і ў іншых сферах", - адзначыў міністр.

Макей адзначае ўзаемнае імкненне Беларусі і Вялікабрытаніі да развіцця палітычнага дыялогуУладзімір Макей таксама дадаў, што Беларусь цэніць дапамогу Вялікабрытаніі ў пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Больш за 100 дабрачынных арганізацый у каралеўстве дапамагаюць рэспубліцы ў гэтай сферы, а за апошнія шэсць гадоў амаль 8 тыс. дзяцей прайшлі аздараўленне ў Вялікабрытаніі. "Мы цэнім гэты высакародны жэст нашых партнёраў і ўдзячны за важкае садзейнічанне", - заявіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі