У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Кст 2016

Макей: Адносіны Беларусі і Пакістана менш як за два гады набылі вялікую дынаміку

Макей: Адносіны Беларусі і Пакістана менш як за два гады набылі вялікую дынаміку

6 кастрычніка, Ісламабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Пакістана менш як за два гады набылі вялікую дынаміку. Аб гэтым заявіў 6 кастрычніка журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое рашэнне, якое кіраўнік дзяржавы прыняў некаторы час таму аб адкрыцці нашага пасольства ў Пакістане, апраўдала сябе. Мінула крыху менш як два гады, але за гэты час нашы адносіны з Пакістанам набылі вялікую дынаміку", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр адзначыў, што ў 2015 годзе краіны падпісалі 58 розных дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва. У час цяперашняга візіту Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан было падпісана яшчэ каля 15 мемарандумаў і пагадненняў. Усе яны ствараюць значную прававую базу для развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі ва ўсіх сферах і галінах без выключэння. "Вынікі гэтага візіту даюць магчымасць гаварыць аб тым, што наша супрацоўніцтва выйшла на новы ўзровень, калі раней мы гаварылі аб простых пастаўках прадукцыі, то цяпер Прэзідэнт Беларусі і прэм'ер-міністр Пакістана гаварылі аб неабходнасці паглыбленага кааперацыйнага супрацоўніцтва, - звярнуў увагу кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. - Нас цікавяць сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і тэхналогій, адукацыі. Па ўсіх гэтых напрамках у нас заключаны кантракты і пагадненні ў час цяперашняга візіту".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс