У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Врс 2017

Макей: Адносіны Беларусі і Індыі перажываюць другое дыханне

Макей: Адносіны Беларусі і Індыі перажываюць другое дыханне

12 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Індыі перажываюць другое дыханне. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Атмасфера візіту Прэзідэнта Беларусі была вельмі дзейная, насычаная і зацікаўленая з абодвух бакоў. На гэтым этапе нам здаецца, што нашы адносіны з Індыяй, адным з вядучых ігракоў у гэтым рэгіёне, перажываюць сваё другое дыханне", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, ёсць абсалютная гатоўнасць індыйскіх партнёраў развіваць адносіны па шэрагу напрамкаў. Узаемная зацікаўленасць у ходзе візіту абазначана на самым высокім узроўні.

Уладзімір Макей адзначыў, што Індыя імкнецца стаць адной з вядучых эканомік свету, і ў гэтым напрамку прымаюцца канкрэтныя рашэнні, дзяржаўныя праграмы. "У рамках гэтых праграм Індыя бачыць, што ёсць месца і для Беларусі. Мы гатовы дзяліцца з нашымі партнёрамі вопытам, ведамі і тэхналогіямі", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс