У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Крс 2015

Майра Мора: Аблягчэнне візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю мае добрую перспектыву

13 красавіка, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Аблягчэнне візавага рэжыму паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю мае добрую перспектыву. Такое меркаванне выказала сёння журналістам пасля сустрэчы ў Брэсцкім аблвыканкаме кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне журналістаў аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва, Майра Мора сказала: "Першае, што трэба палепшыць, - гэта палегчыць візавы рэжым. І я гэту перспектыву бачу ў хуткім часе. Усё ж такі фізічная магчымасць прыязджаць адзін да аднаго шмат значыць. У сувязі з гэтым ёсць неабходнасць паляпшаць пагранічную інфраструктуру: змяншаць чэргі на граніцы, павышаць яе праходнасць".

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза выказала перакананасць у паспяховым вырашэнні пытання. "Лічу, што перагаворы завершацца, і мы зможам падпісаць гэты дакумент. Праўда, потым будзе доўгі працэс ратыфікацыі - не з беларускага боку, а з боку Еўрапейскага саюза. Таму што ў вас адзін парламент ратыфікуе дакумент, у нас - 28", - адзначыла Майра Мора.

Меркаванне кіраўніка прадстаўніцтва Еўрасаюза падзяляе і пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус. "Я думаю, што ёсць вялікая верагоднасць дасягнення такой дамоўленасці. Практычна ўсё завершана для гэтага. Засталіся нейкія дэталі, па якіх ёсць розныя меркаванні: напрыклад, якасць дакументаў, іншыя тэхнічныя моманты. Але я лічу, што палітычная воля будзе вырашальная і пазітыўная. Будзем рухацца ў гэтым напрамку", - сказаў пасол.

Ён таксама адзначыў, што Літва і Польшча стараюцца змякчаць візавы рэжым у двухбаковым парадку. У прыватнасці, пасольствы гэтых краін значна павялічылі колькасць доўгатэрміновых, двухгадовых і бясплатных віз для беларусаў. "Вядома, хацелася б, каб візы хаця б сталі таннейшымі", - заўважыў Эвалдас Ігнатавічус.

Чакаецца, што пагадненне аб візавай лібералізацыі паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам можа быць парафіравана на Рыжскім саміце "Усходняга партнёрства" ў маі.

Сёння адбылася сустрэча паслоў шэрага краін - членаў ЕС на чале з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майрай Морай з кіраўніцтвам Брэсцкага аблвыканкама. Дэлегацыя ў складзе 15 дыпламатаў прыбыла ў рэгіён з азнаямленчай мэтай. Прадстаўнікі еўрапейскіх дзяржаў наведалі ААТ "Савушкін прадукт", мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", пагранічны пераход "Пясчатка".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс