У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Ліс 2019

Магчымасці для супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі пасля Brexit будуць узрастаць - Румас

Магчымасці для супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі пасля Brexit будуць узрастаць - Румас

22 лістапада, Лондан /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці для супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі пасля Brexit будуць узрастаць. Такое меркаванне выказаў 21 лістапада прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на сустрэчы ў Лондане з членам брытанскай каралеўскай сям'і прынцам Майклам Кенцкім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вялікабрытанія ўзяла курс на выхад з Еўрасаюза, і ў рамках праекта "Глабальная Брытанія" мы бачым, што нашы магчымасці супрацоўніцтва па розных напрамках будуць толькі ўзрастаць", - адзначыў Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі складваецца вельмі добра: развіваюцца эканамічныя, палітычныя, гуманітарныя, ваенныя сувязі. "Урад Беларусі прыкладае ўсе намаганні, каб кантакты толькі пашыраліся", - запэўніў ён.

22 лістапада ў Лондане беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у інвестыцыйным форуме "Усходняга партнёрства". "Для нас вельмі важны эканамічны складнік "Усходняга партнёрства". Мы актыўна ўзаемадзейнічаем з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі, такімі як ЕБРР, Еўрапейскі інвестыцыйны банк, і разлічваем падпісаць шматмільённыя пагадненні", - дадаў Сяргей Румас.

Майкл Кенцкі ў сваю чаргу адзначыў, што візіт у Беларусь у 2016 годзе пакінуў у яго самыя лепшыя ўспаміны і папрасіў перадаць Прэзідэнту краіны самыя лепшыя пажаданні. Ён таксама выказаў надзею на развіццё супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы дарожнай гаспадаркі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс