Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Стд 2014

Мадэрнізацыя прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам" дасць магчымасць умацаваць экспартны патэнцыял Беларусі

Мадэрнізацыя прадпрыемстваў канцэрна

31 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Мадэрнізацыя прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам" дасць магчымасць умацаваць экспартны патэнцыял Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб стане і перспектывах развіцця арганізацый канцэрна "Беллеспаперапрам", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўдзялялі і ўдзяляем асаблівую ўвагу развіццю галіны, не шкадуем сродкаў на яе мадэрнізацыю, таму што бачым перспектыву яе якаснага прарыву і ўмацавання экспартнага патэнцыялу. А гэта валюта. Адсюль жорсткае патрабаванне аддачы капіталаўкладанняў, эфектыўнай работы ўсіх арганізацый", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як адзначыў Прэзідэнт, няма такой галіны, якой апошнім часам удзялялася б столькі ўвагі, як прадпрыемствам канцэрна "Беллеспаперапрам" і асабліва дрэваапрацоўчай прамысловасці. "На жаль, галоўнай прычынай для гэтага сталі істотныя недахопы ў рабоце і зрывы працэсу мадэрнізацыі прадпрыемстваў. З-за сур'ёзных парушэнняў фінансавай дысцыпліны, бескантрольнасці, адкрытай безгаспадарчасці давялося прымаць самыя жорсткія меры", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пастаянна падкрэслівае важнасць і перспектыўнасць лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці, паколькі гэтыя галіны маюць добрую айчынную сыравінную базу і разгалінаваную вытворчую сетку. "Ніхто не спрачаецца, што нам трэба дыверсіфікаваць вытворчасць. Гэта працэс доўгі, пастаянны для нашай краіны па прычыне таго, што вельмі ўжо мы завязаны на рэсурсы, камплектуючыя і іншыя па імпарту і слаба выкарыстоўваем сыравінныя рэсурсы ўласнай краіны. Мадэрнізацыя дрэваапрацоўкі якраз павінна ўстараніць гэтыя перакосы", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Нарада аб стане і перспектывах развіцця арганізацый канцэрна "Беллеспаперапрам"Прэзідэнт прывёў прыклад, што ў Беларусі на душу насельніцтва прыпадае 173 кубаметры лесу, што ў 2,5 раза вышэй за сусветны ўзровень. Тым не менш, да нядаўняга часу ў беларускім экспарце гэтай прадукцыі пераважаў лес-кругляк і танныя паўфабрыкаты. "Вывозілі лес, а куплялі за валюту мэблю, якасную паперу і іншую прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю замест таго, каб вырабляць яе ў сябе", - заўважыў беларускі лідар.

Гэтым была абумоўлена неабходнасць кардынальна змяніць існуючыя падыходы і правесці маштабную мадэрнізацыю прадпрыемстваў як дрэваапрацоўчай, так і цэлюлозна-папяровай прамысловасці. "Можна сказаць, кропкавая мадэрнізацыя ў краіне: узялі некалькі прадпрыемстваў і вырашылі іх мадэрнізаваць", - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў інвестыцыйныя праекты ўкладзены вялікія бюджэтныя сродкі, прыцягнуты крэдытныя рэсурсы банкаў, забяспечана беспрэцэдэнтная дзяржаўная падтрымка. "Зразумела, павінен быць і дзейсны кантроль з боку дзяржавы за тым, як асвойваюцца ўкладзеныя сродкі і як акупляюцца затраты на мадэрнізацыю", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што пры назначэнні Юрыя Назарава старшынёй канцэрна "Беллеспаперапрам" былі пастаўлены дакладныя задачы па навядзенню парадку на ўсіх прадпрыемствах і забеспячэнню завяршэння мадэрнізацыі ў намечаныя тэрміны.

У ходзе нарады кіраўнік дзяржавы запатрабаваў адказаць на пытанні аб тым, якія меры прымаюцца для паскарэння мадэрнізацыі прадпрыемстваў галіны, выхаду на праектную магутнасць, а таксама наколькі ўзрасце глыбіня перапрацоўкі сыравіны і будзе забяспечаны выпуск вырабаў з высокай доляй дабаўленай вартасці. "Акцэнтую ўвагу на гэтым аспекце, таму што насцярожвае намер адпраўляць на экспарт 60 працэнтаў пліт, якія вырабляюцца на абноўленай вытворчасці. Гэта значыць, зноў паўфабрыкат будзем гнаць за мяжу. Ці па-гаспадарску гэта? Чаму б замест паўфабрыкату не прадаваць гатовыя вырабы з большай дабаўленай вартасцю, напрыклад, мэблю?", - паставіў пытанне Прэзідэнт.

Нарада аб стане і перспектывах развіцця арганізацый канцэрна "Беллеспаперапрам"Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся тым, якімі чакаюцца эканамічны эфект і важнейшыя вынікі мадэрнізацыі: рост аб'ёмаў вытворчасці і экспарту, імпартазамяшчэнне і павышэнне якасці тавараў.

"Наколькі прапрацаваныя пытанні збыту гатовай прадукцыі, пашырэння геаграфіі яе паставак і пошуку новых партнёраў? Як улічваюцца запыты ўнутранага і замежнага рынкаў? Як плануеце палепшыць работу сваёй гандлёвай сеткі, фірменных магазінаў, укараняць новыя формы гандлю? - паставіў пытанні беларускі лідар. - Задача ў тым, каб не проста прадаць прадукцыю, а рэалізаваць яе з высокай эфектыўнасцю, без пасрэднікаў, забяспечыўшы максімальнае паступленне выручкі ў краіну".

Прэзідэнт таксама акцэнтаваў увагу і на мерах па паляпшэнню фінансавага стану арганізацый, вяртанню крэдытных рэсурсаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі